Ніва № 39 (3463), 25 верасня 2022 г.

ХLІ Міжнародны фестываль «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі»

Аляксей МАРОЗ

Хары і калектывы з Польшчы, Латвіі, Румыніі, Сербіі і Грузіі, а ў час гала-канцэрта хор з Украіны, займальна запрэзентаваліся ў час ХLІ Міжнароднага фестывалю «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі». Першы раз не выступілі хары з Беларусі, але беларусы спявалі ў складзе прыхадскіх хароў з Беласточчыны, якія саставілі большасць удзельнікаў фестывалю. Публіка ў Свята-Троіцкім саборы ў Гайнаўцы з 12 па 17 верасня захаплялася мастацтвам царкоўнай музыкі, але важнай была таксама духоўная заангажаванасць харыстаў у час спеву. Асаблівыя малітвы прагучалі з вуснаў прыхадскіх спевакоў, якія падчас багаслужбаў навучыліся адначасна звяртаць увагу на правільнае выконванне царкоўнай музыкі і на малітву. Аднак сустрэчы з царкоўнай музыкай праходзілі ў цяні вайны ў суседняй Украіне, а з за эпідэміі каранавіруса былі перанесены з мая на верасень, як было ў час двух папярэдніх фестываляў. Хаця сёлетняму гайнаўскаму мерапрыемству спадарожнічала горшае надвор’е, чым бывала раней у цёплыя і сонечныя майскія дні, публіка ў час інаўгурацыі, конкурсных слуханняў і гала-канцэрта шчыльна запаўняла Свята-Троіцкі сабор.

Адкрыццё фестывалю адбылося 12 верасня ў Свята-Троіцкім саборы пасля малітваў, якія ўзначаліў мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава. Прыбылі на інаўгурацыю фестывалю архіепіскап Беластоцка-Гданьскі Іакаў, архіепіскап Бельскі Грыгорый, епіскап Гайнаўскі Павел, епіскап Супрасльскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF