Ніва № 39 (3463), 25 верасня 2022 г.

Цана незалежнасці — палітычныя вязні (2)

Яўген ВАПА

Тыдзень таму ў гэтым месцы закрануў я вельмі балючую і гарачую тэму абсалютна заніжанай колькасці беларускіх палітычных вязняў, прызнаваных незалежнымі праваабарончымі арганізацыямі. Лік пад тысячу трыста такіх асоб, аб’яўленых імі самімі, не адпавядае рэчаіснасці, у якой апынуліся ахвяры лукашэнкаўскай сістэмы ў Беларусі. Мяркуючы па маштабе рэпрэсій цягам толькі апошніх двух гадоў, у кожным абласным горадзе пацярпелых ад адміністрацыйна-крымінальных прысудаў за сваю грамадзянскую, дэмакратычную пазіцыю значна больш за агучваныя сістэматычна статыстычныя даныя праваабаронцаў. Іхняя насцярожанасць да віду пакаранняў і абгрунтоўванне іх на аснове вынесеных рэжымнымі службамі абвінаваўчых пратаколах само па сабе не павінна мець працэдурнага месца. Бо ж чаму тады ў такой колькасці канвеерам абвінавачваюць зараз амаль усіх у экстрэмізме, распальванні нацыянальнай варожасці, тэрарызме? А самі праваабаронцы забываюць, што менавіта тыя на іхняй навамове экстрэмалы і тэрарысты дабіваюцца таго, каб яны, як непрызнаныя рэжымам арганізацыі, маглі свабодна вярнуцца ў Беларусь і на радзіме бесперашкодна выконваць свае функцыі і праваабарончыя абавязкі.

Таму, калі чую з боку некаторых высокапастаўленых праваабаронцаў і маладых функцыянераў заявы, што яны не займаюцца палітыкай, то гэта ўжо і грэх, і смех праз слёзы. Палітыка Пуціна і Лукашэнкі даўно занялася ўжо вамі, чаго доказам з’яўляецца колькасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF