Ніва № 39 (3463), 25 верасня 2022 г.

Беларусы выміраюць?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Колькасць насельніцтва Беларусі апошнія гады няўхільна змяншаецца. І тут цікава было б прааналізаваць дынаміку змен за досыць працяглы перыяд, пачынаючы з часу пасля Другой сусветнай вайны. Усеагульны перапіс насельніцтва ў Савецкім Саюзе прайшоў у 1959 годзе. Краіна пасля страшнай вайны і жахлівых сталінскіх рэпрэсій ужо акрыяла. У Беларусі тады налічылі 8 054 648 чалавек. І далей, калі на тэрыторыі нашай краіны не было войнаў, ішоў толькі рост. Паводле вынікаў наступнага перапісу, які прайшоў у СССР у 1970 годзе, у Беларусі было ўжо 9 002 300 чалавек. Праз дзевяць гадоў паводле перапісу 1979 года было ўжо 9 560 000 чалавек. Яшчэ праз дзесяць гадоў, у 1989 годзе ў Беларусі налічылі рэкордныя 10 200 200 чалавек. Добра памятаю той перапіс, бо ў час свайго студэнцтва быў перапісчыкам. Прыгадваецца тут літаратурны чэхаўскі сюжэт: «І вось ён выйшаў ва ўсіх сваіх рэгаліях». — А якія ў яго рэгаліі? — «Ну як жа, бронзавы медаль за працу на перапісе 1897 года!». Медалёў нам у 1989 годзе не давалі, але металёвы значок і просты аловак з апошняга «усесаюзнага» перапісу на памяць засталіся.

А ў 1999 годзе адбыўся першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі — насельніцтва тады складала 10 045 200 чалавек (з іх 8 59 100 — беларусаў). Агулам — мінус 154 тысячы чалавек за дзесяць гадоў. А пасля перапісу 2009 года засталося толькі 9 503 800 насельнікаў.

Што ж адбываецца за апошні час? Колькасць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF