Ніва № 39 (3463), 25 верасня 2022 г.

Пілігрымка ў Шчыты, на Галавасека (ч.2)

Ганны КАНДРАЦЮК

У Шчытах прыбраліся пад свята. У вочы кідаўся вытанчаны дэкор з жывых ружаў, гваздзік, маргарытак, пратканых гронкамі спелай арабіны і пальмавых лісткоў. На свята прыедзе сам Грыгорый, епіскап бельскі.

— Якія прыгожыя фіраначкі на іконах, — захапляліся беластачанкі, — як калісь у нас на вёсцы.

— Teraz na wsi wieszają ręczniki, — прыкмеціла адна з іх, — też piękna tradycja.

Я сама ўзіралася ў творы шатландска-французскага мастака Аўгустына Мірыса (1800-1890), які напрыканцы свайго жыцця быў запрошаны Янам Валянцінам Вянгерскім у Шчыты, каб размаляваць тут узведзеную ў 1885 годзе царкоўку з лістоўніцы. Абразы нейкім цудам захаваліся па наш дзень і прамаўляюць у гонар святых, мастака і фундатара, які не паскупіў сродкаў на мастацкае афармленне вясковай царквы. Словам, ён рашыўся прыхіліць неба сваім босым сялянам. Аўгустын Мірыс доўгі час працаваў надворным мастаком Браніцкіх, а яго карціны і партрэты ўпрыгожвалі іх палацы ў Беластоку, Харошчы, двор у Лядах. З-пад яго рукі выйшлі многія абразы на біблейныя тэмы, якія па сённяшні дзень аздабляюць касцёлы Беластока, Тыкоціна, Бельска-Падляшскага. Мастак, які сам пад канец жыцця стаў уніятам, з асаблівай чуласцю размалёўваў інтэр’еры нашых цэркваў, якія ў той часы былі ўніяцкімі. Яго абразы патрапілі ў Пасынкі, Новы Корнін, Ласінку. А найбольш, у Шчыты. Тут, як мяркуюць даследчыкі, сем яго карцін, якімі з маленства натхняліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF