Ніва № 38 (3462), 18 верасня 2022 г.

Крыху пра Паўлінова

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

10 і 11 верасня Музей Малой айчыны ў Бельску-Студзіводах зладзіў канферэнцыю пад лозунгам «Студзіводы — Бельск — Супрасль — Вільня». Мяне зацікавіла тая яе частка, якая звязана з цікавым і загадкавым месцам — Паўліновам. А цікавая там капліца Шульцаў, пра якую ў мяне не было больш грунтоўных ведаў. І вось з’явілася нагода запоўніць гэты прабел інфармацыяй «з першых рук», паколькі з дакладам пра загадкавую мне сям’ю Шульцаў выступіла там Багуміла Олех, дачка Ежы Шульца...

Перад дакладам Дарафей Фіёнік паведаміў:

— З Паўліновам злучае нас асоба ўласніка маёнтка. У XVIII стагоддзі ўласнікам Круглага і Студзівод быў Фелікс Траяноўскі, юрыст, пасол Чатырохгадовага сейма ад Бельскай зямлі і адзін з аўтараў Канстытуцыі 3 Мая.

Сама Багуміла Олех расказала пра сваю сям’ю вельмі займальна:

— Пакуль пра Паўлінова: з Ашмянскай зямлі выводзіліся Трацэўскія і Жалігоўскія — гэта радня маёй мамы. Наконт Шульцаў — яны выводзіліся з Паўночнай Германіі, з Любека; пісаны радавод налічвае 14 пакаленняў — спярша нямецка- а пасля расійскамоўны. У пачатку XVIII стагоддзя трапілі яны ў Курляндыю, у Мітаву. Там пасяліліся і першыя пакаленні займаліся рамяством, а чарговыя сталі лютаранскімі пастарамі. Яны вядомыя ў гісторыі Мітавы. Асабліва блізкай мне асобай з’яўляецца Аляксандр Шульц, які памёр молада, ва ўзросце 40 гадоў, у 1841 годзе. Пакінуў чацвёра дзяцей — сына і дачку па першай жонцы ды двое дзетак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF