Ніва № 38 (3462), 18 верасня 2022 г.

Сваякі на тронах

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

Брытанскі кароль Чарльз ІІІ мае ў сабе кроў дынастыі Ягелонаў, якая панавала ў Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў у 1386-1572 гадах. Сам Казімір Ягелончык быў каралём Кароны і вялікім князем літоўскім 45 гадоў (1447-1492), да сваёй смерці на замку ў Гродне. Гэта васямнаццаць пакаленняў назад. Жонкай Казіміра была Альжбета Ракушанка (+69), дачка нямецкага і венгерскага караля Альбрэхта II Габсбурга і Альжбеты Люксембургскай, дачкі імператара Жыгімонта Люксембургскага. У іх былі вельмі добрыя лады з Казімірам. Яна нарадзіла трынаццаць дзяцей, чацвёра з якіх сталі каралямі, а іх дочкі шлюбным шляхам звязалі Ягелонаў з большасцю кіруючых у той час еўрапейскіх дынастый. Таму жонку Казіміра называюць маці каралёў. Панаванне Ягелонаў у крывацёку еўрапейскіх правячых дамоў яшчэ больш умацавала яе дачка Сафія. Яна нарадзіла васямнаццаць дзяцей. Менавіта Сафія з’яўляецца сваячкай Чарльза ІІІ. А так па чарзе: кароль Вялікабрытаніі Чарльз III — сын Лізаветы II, якая з’яўляецца дачкой Георга VI, які быў сынам Георга V, які быў сынам Эдуарда VII, які быў сынам Вікторыі Гановерскай, якая была дачкой Эдуарда Аўгуста Гановерскага, які быў сынам Георга III Гановерскага, які быў сынам Фрэдэрыка Людовіка Гановерскага, які быў сынам Георга II Гановерскага, які быў сынам Георга I Гановерскага, які быў сынам Сафіі Даратэі Вітэльсбах, якая была дачкой Фрыдрыха V, які быў сынам Фрыдрыха IV, які быў сынам Людовіка VI Вітэльсбаха, які быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF