Ніва № 38 (3462), 18 верасня 2022 г.

Украіна і квашаныя агуркі

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Калі я прачытала інфармацыю аб тым, што ў Беластоцкім асяродку культуры імя Л. Заменгофа адбудзецца сустрэча з Кацярынай Лозай, аўтаркай кнігі пра ўкраінцаў і Украіну пз. «Ukraina, soroczka i kiszone arbuzy», ведала, што мушу там быць. На сустрэчы натоўпаў не было, вядома, таму што яшчэ летні сезон, прытым нядзеля, пятнаццатая гадзіны пры жары ў 30 градусаў, што не настройвала, каб выходзіць з хаты. Таму на сустрэчу прыйшлі сапраўды зацікаўленыя тэмай.

Аўтарка кнігі — варшавянка з роду, якая ад дваццаці гадоў пражывае ва Украіне. Гэта важна, таму што яе выказванні разважлівыя, стрыманыя, без перабольшання. Думаю, што спадзявалася яна некаторых пытанняў, асабліва тых, якія дачытаць нявырашаных спраў Валыні, Бандэры як нацыянальнага героя ці канфлікту паміж Царквой украінскага патрыярхату і Маскоўскага патрыярхату. Кожны сказ быў прадуманы, разумны, без раз’ятранасці, без абвінавачання як аднаго, як другога боку. Думаю, што таму ўдалося адказаць на тыя пытанні, паколькі як полька ведае тыя кранальныя пытанні з пункту гледжання польскага, але таксама як жыхарка Украіны — ведае гэты пытанні з украінскага пункту гледжання. Пра канфлікт у абедзвюх Цэрквах я крыху чытала, глядзела фільмы, затое пра Стэпана Бандэру мела сваё меркаванне, але ў пэўных пытаннях я прызнала рацыю спадарыні Лозе. Наконт зместу кнігі аўтарка шмат месца і ўвагі прысвяціла ўкраінскім традыцыям, звычаям, адзенню...

У кнізе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF