Ніва № 38 (3462), 18 верасня 2022 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (47). Як заўсёды (не)спадзяваны канец

Андрэй СЦЕПАНЮК

Штодзень штосьці канчаецца, і кожнай ноччу канчаецца таксама. Цяжка сабе ўявіць, колькі тых канцоў праходзім за ўсё жыццё. Канец за канцом. А цяпер яшчэ канчаецца лета. Адным — гэта першы летні адыход, другім — чарговы, а некаторым пэўна апошні. Адна з’ява, а столькі прымае фігур. І канчаюцца канікулы. Тыя, якія ўмеюць адпачываць і адпачывалі, у глыбокім шоку, другія, якія не ўмеюць адпачываць і не адпачывалі, са з’едлівай усмешкай глядзяць на штораз больш пахмурнае неба і ўпершыню ад двух месяцаў адчуваюць дзіўна ненатуральную асалоду. «Дурныя вы», — думаюць адны пра другіх і ўпэўнена ідуць далей. Невядома толькі ці было ўжо ўсё гэта раней, ці ствараем мы новую рэчаіснасць. Хочацца верыць у сваю арыгінальнасць і непаўторнасць, але ж вера адно, а жыццё другое. У гэтым канцы лета стараюцца знайсці сваё месца паэты, дык настальгія бывае натуральным месцам іх унутранай дарогі.

мой дом згарэў. я вынесла з агню

адзіны скарб — напаўжывую мову.

цяпер брыду разгублена, звіню

ў званочак-верш, бяздомная карова.

але так добра ўсцяж ісці адной:

так ззяюць травы, так пяе калоссе...

што ўжо ўсё роўна, хто там ёсць за мной

і колькі там да смерці засталося...

Наста Кудасава,

мой дом згарэў

* * *

Канчаецца вельмі доўгі дзень, які сваімі колерамі наводзіў на душу неверагодны спакой. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF