Ніва № 38 (3462), 18 верасня 2022 г.

Праабражэнне Гасподняе святкуецца ў розных месцах

Аляксей МАРОЗ

У маім жыцці Праабражэнне Гасподняе было асаблівым святам з дзяцінства. Спачатку я звяртаў увагу на яго абраднасць, пазней важнымі былі мне малітвы ў царкве і каля магіл продкаў. На парафіяльных могілках у Новаберазове знаходзіцца Праабражэнская царква і таму 19 жніўня прыхаджане збіраліся на могілках і маліліся за ўпакаенне душ сваіх блізкіх, што я таксама рабіў. Ужо працуючы, стаў я на Гары Грабарцы прымаць удзел у святкаваннях Праабражэння Хрыстовага з удзелам іерархаў, шматлікіх святароў і вернікаў. Аднак ужо каля дваццаці гадоў па сямейных прычынах стаў я на Спаса, як інакш называюць свята Праабражэння, маліцца на Дзмітрыеўскай горцы. Там Праабражэнне Хрыстовае таксама здаўна адзначаецца шматлюдна і толькі па колькасці вернікаў саступае святкаванню на Грабарцы. Парафіяне і выхадцы з Кленіцкага прыхода на Спаса едуць маліцца ў Праабражэнскую царкву на могілках каля Кленік, але я там яшчэ не пабываў. У гэтым годзе, так як бывала раней, у час усяночнай маліўся я ў Праабражэнскай царкве на могілках у Новаберазове, а ў сам святочны дзень — на Дзмітрыеўскай горцы каля Сакоў.

Свята Праабражэння Гасподняга я асабліва запамятаў з дзяцінства, калі мы цэлай сям’ёй ехалі на прыхадскія могілкі ў Новаберазове і там маліліся і спатыкалі многіх знаёмых. Я сустракаў сваіх сяброў. Спачатку жыхары нашых вёсак дабіраліся да Новаберазова на фурманках запрэжаных у коней, а пазней прычэпленых да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF