Ніва № 38 (3462), 18 верасня 2022 г.

Святая Гара Грабарка ў фатаграфіі Яна Сладоўскага

Міра ЛУКША

— І так Ян прыехаў да Яна, — сказаў бацюшка Ян Ярашук пра свайго калегу з вёскі Вaйкаў (Wajków), з якім гуляў і хадзіў на рыбалку — Яна Сладоўскага. Ён прывёз у Міхалова выставу з часткі калекцыі сваіх фотаздымкаў. „Святая Гара Грабарка ў фатаграфіі Яна Сладоўскага” — такую назву мае выстава, якая ў аўторак 30 жніўня адкрылася ў Міхалове. Дошкі з фотаздымкамі Яна Сладоўскага, зробленымі на Святой Гары Грабарцы з пачатку 1970-х да канца мінулага стагоддзя, знайшлі месца на вонкавым баку прыгожай агароджы, якая атачае вялікую плошчу вакол царквы святога Мікалая ў Міхалове. Аўтар — шматгадовы намеснік дырэктара Нацыянальнага кінаархіва (Filmoteki Narodowej), для якога, акрамя кіно, яго гісторыі і кінакрытыкі, фатаграфія стала другім захапленнем, сабраў калекцыю з каля дзвюх тысяч фатаграфій: «Сёння мы аглядаем гэтыя фатаграфіі як закрыты свет». На дзясятках фотаздымкаў, можна пабачыць адну з найважнейшых праваслаўных святынь і вернікаў падчас свята Праабражэння Гасподняга, пачынаючы з 70-х гадоў ХХ стагоддзя.

— Найстарэйшым здымкам на гэтай выставе 50 гадоў. Я нарадзіўся непадалёк Грабаркі. Там у дзядулі і бабулі праводзіў шмат часу. Тады (у 70-я гады) я, быўшы ўжо вучнем ліцэя, пачаў сур’ёзна займацца фатаграфіяй. Здымаў найважнейшыя ўрачыстасці, свята Праабражэння Гасподняга з пачатку 1970-х гадоў. Ужо тады, будучы падлеткам, я рабіў рэпартажныя, партрэтныя і пейзажныя фота, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF