Ніва № 38 (3462), 18 верасня 2022 г.

Горад вялікіх ідэалогій. Сацрэалізм з над Віліі

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Вільня — горад многіх помнікаў, знакаў і сэнсаў. Тут можна пашпацыраваць камернымі брукаванкамі, абапал якіх стаяць паяўрэйскія будынкі, захапляцца архітэктурай польскіх каралёў, мінуўшчынай літоўскіх князёў, адчуць беларускі дух, пабачыць царскія будынкі, насыціць вочы хрысціянскімі абразамі і іконамі, паназіраць за савецкай архітэктурай. Вільня гэта мноства гарадоў, гарадоў усіх нацыянальнасцей паасобку, якую складае паблытаная тапаграфія і пакручаная тапанімія, у якіх фіксуюцца розныя тоеснасці. Найбольш насычаны стары горад, які сёння выдатна падрыхтаваны пад турыстычны кансюмерызм.

Вільня захавала ў сваёй архітэктуры сляды вялікіх ідэалогій, якія, так як прыйшлі, так і адыходзілі. Складаецца ўражанне, што горад не заўсёды быў падрыхтаваны на такія хуткія змены. Часта ідэалогія цягнула за сабой знішчэнне непрымальных сімвалаў, слядоў гарадской памяці. Кожны наступны рэжым аддаваў перавагу ўмацаванню сваіх культурных і сімвалічных знакаў шляхам змены назваў, прысвоеных гарадскім прасторам, стварэння культурных устаноў, прасоўвання публікацыі «правільных» гісторый і кантролю за моўнай аднастайнасцю. Гэтыя ўсе стратэгіі выключэння «іншых» з гарадской прасторы Вільні ператварылі яе ў горад з велізарным патэнцыялам для новай ідэнтычнасці, заснаванай на свабодзе і незалежнасці.

За зменай ідэалогій, жыхароў горада, часу змяняўся і сэнс месцаў. Добрым прыкладам з’яўляецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF