Ніва № 38 (3462), 18 верасня 2022 г.

Ціпун на языку

Міраслаў ГРЫКА

Граф Аляксандр Фрэдра расказваў дзіўныя рэчы пра французаў, а ён іх выдатна ведаў як удзельнік напалеонаўскіх войнаў. Успамінаў, што ніколі не сустракаў француза, у якога не было б «пад носам капкі», абы на яго падзьмуў больш прахалодны ветрык. Як бы ні было праўдай, навадная перакананасць Аляксандра Фрэдры зрабіла на мяне істотны ўплыў. Гледзячы па тэлевізары рэпартаж з нядаўняй сустрэчы прэм’ер-міністра Маравецкага з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, замест таго, каб па сваёй звычцы прыкладваць мерку да бурацінавага носа першага, я засяродзіўся на пошуку «капкі» пад носам другога. І што цікава, не заўважыў хлусні польскага прэм’ера, хоць, з іншага боку, з поўнай адказнасцю магу сказаць, што ніякая «капка» не псавала французскага носа. Добра хоць і гэта. Дык гісторыя Аляксандра Фрэдры праўда ці хлусня? Я думаю, што гэта была абсалютная праўда для старога майстра. Для мяне яна астанецца хлуснёй. Не магу сказаць, што ніколі не хлусіў. Аднак, калі ласка, не чакайце ад мяне публічнага каяння. Хлусня сама па сабе недарэчная і амаральная, але яна часта палягчае жыццё ў чалавечым грамадстве. Напэўна, калі б я пасяліў бязлюдны востраў як яго адзіны жыхар, і праўда, і хлусня былі б для мяне аднолькавымі. Ці гэта прывяло б мяне да амаральных паводзін і адносін? Я як адзінокі жыхар сам усталяваў бы межы маральнага і амаральнага. Са сказанага я раблю выснову, што амаральнасць і хлусня з’яўляюцца каштоўнасцямі, якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF