Ніва № 38 (3462), 18 верасня 2022 г.

Амністыя ці пыл у вочы?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Анансаваная начальнікам беларускай дзяржавы амністыя зняволеных выклікала ў грамадстве даволі значны абмеркавальны рэзананс. Адны з надзеяй пачалі чакаць палітычнай адлігі і пэўнай лібералізацыі, іншыя досыць скептычна ацэньваюць заяву Лукашэнкі пра амністыю, якую ён прымяркоўвае да 17 верасня — да так званага дня народнага адзінства.

Асаблівых ілюзій наконт гэтай безумоўна палітычнай акцыі мець не варта. Прычын заяўленай амністыі можа быць некалькі. Па-першае, пенітэнцыярныя ўстановы Беларусі — турмы, калоніі, установы так званага «адкрытага тыпу» перапоўнены вязнямі. А паколькі махавік рэпрэсій не спыняецца ні на дзень, карная машына працягвае працаваць без стомы, новых засуджаных да няволі людзей няма куды змяшчаць проста фізічна. Будаваць жа новыя турмы — задавальненне не такое таннае ды і патрабуе значнага часу. Да ўсяго гэта істотны рост штату ахоўнікаў і рознай іншай турэмнай адміністрацыі, дадатковае забеспячэнне месцаў зняволення істотна павялічвае фінансавыя выдаткі.

Па-другое, не выключана, што частцы бандытаў-крымінальнікаў узамен за вызваленне прапануюць падпісаць кантракт і ўвайсці ў склад прыватных расейскіх ваенных кампаній. Масква цэлы час патрабуе ад Беларусі людскога рэзерву для вайны ва Украіне і такі крок цалком лагічны з боку афіцыйнага Мінска, які не хоча асабліва адкрыта ўцягвацца ў расейскую ваенную авантуру.

Па-трэцяе, начальнік Беларусі выразна бачыць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF