Ніва № 38 (3462), 18 верасня 2022 г.

Пілігрымка ў Шчыты, на Галавасека

Ганна КАНДРАЦЮК

Пра тое што ў Шчытах самая прыгожая царква ў Польшчы, я ведала здаўна. Што там одпуст 11 верасня на «Головосека» — сумнае свята ў памяць адсячэння галавы прарока Яна Хрысціцеля. Што ў царкве іконы і абразы з ілюстрацыяй, гэтай жахлівай падзеі, якая памяняла рэлігійны парадак свету. Аднак не гэта прыцягала беластоцкіх паломнікаў:

— Там такая плашчаніца адна на ўсю Польшчу — кажа Хрысціна, якая намовіла мяне з’ездзіць з пільгрымкай у Шчыты.

— Якая?

— Цэлебная...

— З якімі інтэнцыямі едуць людзі да гэтай плашчаніцы?

— Моляцца за здароў’е дзяцей.

Мая субяседніца першы раз падалася ў Шчыты пятнаццаць гадоў назад. Сын быў у гімназіі. У дарозе са школы ўпаў з ровара, і дрэнна сябе адчуваў. Уначы забрала хуткая дапамога. Адразу паклалі на аперацыйны стол, рэнтген паказаў што ў жываце парвалася кішка. У час калі ішла аперацыя, яна плакала і малілася. Сына адратавалі, ён сам ужо забыўся пра той выпадак. Але Хрысціна не забылася. З той пары кожны год ездзіць у Шчыты. З удзячнасці за цуд выратавання.

Расказ Хрысціны нёс гаючае суцяшэнне для нашых вушаў. Некалькі дзён раней, у царкве на Бацечках хавалі трагічна загінулую 15-гадовую дзяўчынку, якая ўпала з чацвёртага паверха. — Я нават не ведала што сказаць бацькам — кажа Хрысціна, — слёзы стаялі ў горле.

* * *

Але настрой, хаця на двары зацягнулі хмары і маросіць дождж, у паломнікаў бадзёры. Аўтокар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF