Ніва № 37 (3461), 11 верасня 2022 г.

У некраполіях

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Зямля для ўсіх, хто там, для ўсіх, хто тут, —

Адзіная сапраўднасць і бясспрэчнасць,

У ёй адной — іх вечнасць і нявечнасць...

Яна адзін для ўсіх вышэйшы суд.

Аркадзь Куляшоў

Вось на той участак зямлі, у якой вечнасць і нявечнасць, прыходзіцца з ходам часу заглядаць штораз часцей. Бо ж там, з ходам таго ж часу, прыбывае знаёмых, калі за межамі таго ўчастка іх лік меншае, і ў прынцыпе становяцца яны больш чужымі.

Пісаў я ўжо раней пра некаторыя могілкі, у тым ліку і пра варшаўскія праваслаўныя. Здараецца забягаць туды пры нагодзе бывання ў царкве Яна Лесвічніка. Там пахаваны мой ліцэйскі настаўнік гісторыі Юзэф Куляс, там пахаваны мае пазнейшыя выкладчыкі прафесары Ежы Бажыкоўскі і Анджэй Стакальскі...

А некаторыя равеснікі ўжо пахаваны на варшаўскіх Вайсковых Павонзках. Пару гадоў таму заглядаў я да іх, да дваіх, з якімі дружба была бліжэйшай. А зараз зноў была нагода наведаць іхнія парэшткі. У электронным даведніку, што пры ўваходзе, знаходжу месца пахавання Аляксандра, родам з Шаматулаў, аднак на плане могілак, што побач даведніка, ніяк не магу знайсці ягонага калумбарыя. Іду наўздагад, знаходжу, пахіляюся перад месцам, дзе пахаваны ягоны прах...

Вяртаюся і намагаюся гэтаксама адшукаць месца вечнага спачыну іншага сябра, Эдварда, што з Развадава, які з часам стаў кварталам Сталёвай Волі. Аднак сонца прама свеціць у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF