Ніва № 37 (3461), 11 верасня 2022 г.

Радзік па-свойму. Размова з Радаславам Кулешам з Гарадоцкага цэнтра культуры

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

Радаслаў Маціевіч: — Ты, мой аднагодак, вёў па-беларуску міжнародную імпрэзу «Сяброўская бяседа», на сцэне не першы раз. Вельмі спадабалася публіцы, гледачам. Як сталася, што Ты стаў прадстаўніком гарадоцкай Культуры (так кажуць на Гарадоччыне пра Гарадоцкі цэнтр культуры — Дом культуры імя Кастуся Каліноўскага).

Радаслаў Кулеша: — Я яшчэ вучыўся ў сярэдняй школе, у ліцэі ў Міхалове, і патрабавалі чалавека да дому культуры. Была размова на пачатку, каб расставіць мікрафоны, парабіць здымкі на розных мерапрыемствах. Добра, сказаў я, прыйду. Маё такое захапленне было тады — фатаграфія. І так пачалося. Быў адзін дырэктар ГЦК — Юрка Хмялеўскі, другі — Юрка Астапчук, трэці — Магдалена Лотыш. На пачатку як валанцёр я рабіў здымкі, памагаў пры гукавой сістэме, і Юрка Астапчук прыняў мяне на працу, ужо на нармальную дамову на занятасць — раней толькі былі дамовы-заказы. І так я стаў штатным працаўніком Дома культуры імя Каліноўсага.

Р. М.: — Ты раней займаўся і музыкай.

Р. К.: — Быў такі час, калі іграў я ў калектыве «Прымакі», калі спадар Юрка быў у нас дырэктарам. Вельмі добра гэта ўспамінаю. Думаю, што яшчэ калісьці ў нейкім калектыве зайграю, а можа і сам штосьці засную, штосьці сам пачну ў гэтым напрамку. Думаю, што яшчэ ўсё перад намі.

Р. М.: — Гэта быў бы калектыў фальклорны, ці рок-гурт?

Р. К. — Думаю, што быў бы гэта калектыў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF