Ніва № 37 (3461), 11 верасня 2022 г.

Служыў людзям і «Ніве» (ч. 82)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Што ж, найперш трэба на сябе паглядзець і асудзіць самога сябе, і як сказаў адзін рускі паэт: «Что ты был? И что стал? И что есть у тебя?» І хіба я ўжо і пісаў, што многа лішніх памылак у сваім жыцці ўляпіў і, здаецца, меўшы сённяшні розум — гэта ўсё далёка мінуў бы, як ад найгоршай хваробы. Але сталася і час не пераменіш. Але на шчасце, мае памылкі не злачынныя, а хутчэй больш смешныя, хоць няма чым імі хваліцца і ў большасці гэта рабілася па-п’янаму. А ад водкі розум кароткі. Пішу гэта праўдзіва і па шчырасці, і мае розныя высновы не выдуманыя маёй фантазіяй.

Я далей працую на пошце лістаношам, здабыў пашану і аўтарытэт у сваіх людзей. Любіў я з кожным пагаварыць па шчырасці і па-беларуску, і людзі даўно ведалі, што я чалавек сакрэтны і плёткамі не займаюся. Але каб кожнаму стапрацэнтна ўгадзіць — думаю не знойдзецца сёння, як і тады чалавек на свеце, а што ўжо гаварыць пра мяне грэшніка. У той час многа пісем і лістоў прыходзіла ў паштовыя ўстановы, што не пералічыць. І часта прыходзілі да нас і расклееныя адкрытыя пісьмы і не ў сілах іх усіх прасачыць і так разносіліся па людзях. Аддаю такі расклеены ліст нейкаму дзядзьку, а той кажа: «А чаму ён адкрыты?» А я кажу: «Бо ён прыйшоў у такім відзе». А дзядзька верыць і не верыць, а на мяне паглядае скоса. На пошце гавару начальніцы, што рабіць з расклеенымі лістамі, ці ставіць пячатку (а такая ёсць) на ім, якая галосіць: «Ліст прыйшоў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF