Ніва № 37 (3461), 11 верасня 2022 г.

Гарадзеншчына як частка еўрапейскай прасторы ў спадчыне Зоські Верас (ч.2)

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Нацыянальна-рэлігійная, гістарычная і менталітэтная спецыфіка тэрыторыі (польска-беларускага памежжа) з’яўляецца важнай кропкай для далейшых разважанняў пра спецыфіку крэацыі свету ў творчасці Зоські Верас. Малая радзіма пісьменніцы — Гарадзеншчына — у яе літаратуры паўстае як месца гістарычнай памяці, сведка дзяцінства і юнацтва аўтаркі, але і прасторы, якой з году ў год штораз больш няма. Зоська Верас змагла асэнсаваць розныя этапы гісторыі Гарадзеншчыны, а трансфармацыя гэтай часткі яе сусвету звязана са зменай светапогляду самой аўтаркі.

Апісаная Верас Гарадзеншчына — гэта свет, які знік назаўжды з надыходам вайны і новымі палітычнымі парадкамі. Зоська Верас, як адзіная сярод беларускіх пісьменнікаў, змагла вельмі літаратурна і тонка (субтыльна?) апісаць змены гэтай часткі Беларусі.

Адным з актуальных напрамкаў мовазнаўства з’яўляецца вывучэнне моўнага выражэння этнічнай прыналежнасці, а таксама ўзаемасувязі мовы і менталітэту народа. Мова не адарваная ад культуры, наадварот, гэта важная частка культуры людзей, якія жывуць у канкрэтных часе і месцы. Сама мова адлюстроўвае шмат культурных і этнічных элементаў. Рэфлексія пра мову як носьбіта нацыянальнай ідэнтычнасці, прысутная ў культуры з часоў нямецкага Асветніцтва, актуальная і сёння. Яе можна звесці да прыняцця нацыянальнай мовы як носьбіта гістарычнай памяці, што — у гістарычным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF