Ніва № 37 (3461), 11 верасня 2022 г.

Рэкі (і рыбы) плывуць у мора

Дар’юш ЖУКОЎСКІ

Сёлета мы адпачывалі ў Свінавусці. Гэты цікавы горад размешчаны на трох вялікіх астравах: Узнам, Волін і Карсібор і 41 меншым астраўку. Гэта адзіны такі выпадак у Польшчы. Размешчаны на праліве Свіны, якая з поўначы злучаецца з Балтыйскім морам, а з поўдня — са Шчэцінскай лагунай. Назва горада ўтварылася шляхам спалучэння характэрных для гэтага месца слоў — цэнтр горада знаходзіцца там, дзе Свіна ўліваецца ў Балтыйскае мора і мае характар вусця ракі. Таксама паведамляецца, што польская назва даслоўна перакладзена з нямецкай Swinemünde.

Ад майго Велішэва да гэтага горада 680 кіламетраў, ад Гарадка 870 кіламетраў (да Таліна 860, Прагі 860, Браціславы 890, Кіева 810). Даволі далёка.

Я быў там у той час, калі была экалагічная катастрофа на рацэ Одры. У трох ваяводствах: Заходнепаморскім, Любушскім і Ніжнесілезскім былі забаронены купанне, рыбалка, водныя віды спорту і водапаенне жывёл. Забарона, уведзеная заходнепаморскім ваяводам, таксама датычылася ўжывання вады, спажывання рыбы, выкарыстання вады ў гаспадарчых мэтах, у тым ліку паліву, і іншых дзеянняў, звязаных з непасрэдным кантактам з водамі ракі Одры, у тым ліку і ў Шчэцінскай лагуне, Усходняй Одры і Заходняй Одры ніжэй за Відухову.

Мая мама, якая жыве ў Гарадку, кожны дзень пыталася ў мяне, якая сітуацыя з вадой у моры ў Свінавусці. Забарона на купанне была прынятая 17 жніўня і датычылася двух з чатырох зон купання — Узнама і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF