Ніва № 37 (3461), 11 верасня 2022 г.

Ян нам — мы Яну

Міра ЛУКША

Янка Федзюкевіч, родам з Малых Азяран, жыў і ў Коматаўцах, Баброўніках, а з 1994 года — жыхар Гарадка. Вучыў, быў дырэктарам школы. Разьбярыў у слове і драўніне. Разам з жонкай Галінай усё жыццё — у школах. Вучыўся ў школе ў Крынках — год ніжэй ад Сакрата Яновіча, хоць аднагодак. А ў педагагічным ліцэі ў Беластоку быў калегам Міхала Кандрацюка. Усё жыццё дзейнічаў у беларускім руху, арганізаваў грамадскае і асветнае жыццё. У той час, калі пачаў настаўнічаць (1955 год), школы былі амаль ва ўсіх вёсках — у Ярылаўцы, Скрабляках, Лужанах... І дзяцей хапала. Дзесяць гадоў працаваў у Коматаўцах, там пазнаёміўся з Галінай. У Баброўніках пражыў палову жыцця. Быў у гэтай прыгранічнай вёсцы настаўнікам, быў дырэктарам, жыў у школе... Цяпер тую школу, пастаўленую жыхарамі, купіў у Гарадоцкай гміны беластоцкі бізнесмен, корміць там шафёраў міжнародных аўтафураў. Кажуць, цяпер тыя Баброўнікі больш каштуюць гміну, чым даюць у гмінны бюджэт. І пра гэта таксама трэба напісаць. Бо Янка Федзюкевіч пісаў вершы, дзяліўся імі з чытачамі «Нівы», «Гарадоцкіх навін». Ад самага пачатку, аж да пенсіі, і далей. Бо ж трыццаць год работы праляцела, ужо даўно на пенсіі я сяджу, каб час заняць, пішу свой верш няўмела і ўспамінамі ў мінулае гляджу.

Як пачаліся тыя, зусім не няўмелыя вершы? Адзін з твораў напісаў яшчэ ў ліцэі, пра тое, як матуля спаліла бульбу. «Рагатала ўся сям’я!» Бо і сатырычныя вершы яму даспадобы, і пра сямейнае жыццё. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF