Ніва № 37 (3461), 11 верасня 2022 г.

Цана незалежнасці

Яўген ВАПА

Ізноў лета адлятае ў вырай. Такі прыродны і Божы кругаварот нябеснага сонцавандравання. На жаль, вайна ва Украіне не адгрымела яшчэ апошнім снарадам, апошнімі ахвярамі, а надалей маем наступныя разбураныя гарады і вёскі, чарговых унутраных і замежных украінскіх бежанцаў. Мірнага, спакойнага неба, а затым дзён і начэй без паветранай трывогі не відаць. Як і не відаць, калі наступіць час мірнай адбудовы таго, што зруйнаванае расійскай агрэсіяй — вынікам пуцінскага шаленства. А колькі часу спатрэбіцца, каб усё адбудаваць, за якія сродкі? Бо ж зараз патрэбы ваеннай эканомікі ставяць бюджэт украінскай дзяржавы на грані банкруцтва. Таму дапамога заходніх краін Украіне ўзбраеннем і фінансавай стабілізацыяй гэта проста не вымушаная на іх ласка, але іхні палітычны і грамадскі інстынкт самазахавання. Бо інакш заходні мір таксама абліецца горкімі слязамі і захлынецца атрутнымі пладамі расійскай атакі, спачатку спазнаўшы холад і голад сваіх народаў. А ўсё гэта цана за блізарукасць, палітычны інфантылізм, спалучаны з імперскімі задумкамі кіраваць светам і дзяліць яго пры дапамозе пуцінскай дыктатуры.

Цану за маральнае і палітычнае прадажніцтва з 2014 года спазнае трагічна ўкраінскі народ, разам з тымі ўсімі народамі і дзяржавамі, што апынуліся ў зоне палітычных і мілітарных дзеянняў Расеі пасля развалу Савецкага Саюза. Яшчэ перад захопам Крыма многія трагічна спазналі смак высунутага і ўзброенага кулака маскоўскай палітыкі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF