Ніва № 37 (3461), 11 верасня 2022 г.

І я таксама

Міраслаў ГРЫКА

Гэты ўспамін, пра які я раскажу ніжэй, не з’яўляецца слаўным. Праз некаторы час, аднак, гэта стала для мяне вельмі пазнавальным. Інцыдэнт здарыўся некалькі гадоў таму, калі я, кажучы прастамоўем, аднаму надаў колькі ўлезе. Гэта рэдкі ў свеце круцель і маніпулятар чалавечымі эмоцыямі. Ён прыехаў у вёску, дзе я жыву, і за дзень пасварыўся з суседзямі. Ушанаваўшы вушы чытачоў, не буду пералічваць аплявух, якіх я яму не пашкадаваў. А я слоў не шкадаваў, о не! На жаль, лінія абароны, якую ён заняў, мяне здзівіла і абяззброіла. У рэшце рэшт, я так смяяўся з сябе, што яшчэ ніводны Грыка не смяяўся. Рагатаў страшна! Ну а на маё «ты такі-прастакі», нават вокам не міргнуўшы, той адказаў: «І ты таксама». Прыкладна праз чвэрць гадзіны ў мяне скончылася канцэпцыя і я здаўся. «Ты таксама?» — з апошніх сіл спытаў я. «А я не!» — ён пераможна адказаў. Гульня «Ты таксама» — гэта скажонае адлюстраванне дзіцячай гульні пад назвай «Памідор». На зададзенае пытанне — чым абсурдней, тым эфектыўней — прыйшлося сур’ёзна адказваць «памідорам». Прайграў той, хто не заставаўся сур’ёзным і засмяяўся. Сёння інфантыльная гульня ў «памідор» перайшла ў не менш інфантылізаваную палітыку. І палітыка — ад годных кабінетаў і дэпутацкіх кулуараў да здзіцянелага інтэрнэту. Справа ў тым, што гэтая інфатылізацыйная тэндэнцыя — сімптом не жыццёвай агрэсіўнасці і бескампраміснасці грамадзян, а заўчаснай старэчай дэменцыі, якая выяўляецца ў бяспамяці. За (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF