Ніва № 37 (3461), 11 верасня 2022 г.

Роўна праз сто год?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Сто гадоў таму, у канцы снежня 1922 года быў утвораны Савецкі Саюз — дзяржава, якая прынесла акупацыю, няволю і вайну шматлікім народам. Сімвалічна, што ў 2022 годзе памерлі знакавыя асобы, якія лёсам былі звязаны з канцом існавання гэтай дзяржавы — Станіслаў Шушкевіч, Генадзь Бурбуліс, Леанід Краўчук, Міхаіл Гарбачоў. А яшчэ cёлета пакінулі гэты свет усе апошнія камуністычныя кіраўнікі БССР — Мікіта Слюнькоў, Яфрэм Сакалоў, Анатоль Малафееў. Яны — нараджэнцы беларускіх мясцовасцей на ўсходзе нашай краіны, але ніколі не дбалі пра беларускія інтарэсы, вернападдана служылі Маскве, хавалі праўду пра Чарнобыльскую катастрофу. Век іх быў доўгім, але да пакаяння за свае страшныя грахі гэтыя савецка-камуністычныя функцыянеры так і не прыйшлі. Цяпер яны ўжо зусім на іншым «судовым працэсе». Толькі Вячаслаў Кебіч памёр раней у 2020 годзе — 9 снежня (заўважу, што Белавежскія пагадненні былі 8 снежня!). З падпісантаў эпахальнага рашэння ў Віскулях раней пайшоў з жыцця першы прэзідэнт Расеі Барыс Ельцын. Такім чынам з шасці галоўных падпісантаў дакумента пра канец існавання Савецкага Саюза ў жывых застаецца толькі колішні прэм’ер-міністр Украіны, амаль 90-гадовы Вітольд Фокін.

Сыход з жыцця Міхаіла Гарбачова быў адзначаны самымі палярнымі ацэнкамі. У аналізе яго палітычнай дзейнасці хіба не варта кідацца ў крайнасці. Гарбачоў быў сынам сваёй эпохі і напэўна іншым не мог быць. Сам ён меў нібыта чалавечае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF