Ніва № 37 (3461), 11 верасня 2022 г.

Больш ахвотных вучыцца ў Гайнаўскім белліцэі

Аляксей МАРОЗ

У Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы ў новым школьным годзе распачало вучобу звыш 340 белліцэістаў, сярод якіх ажно звыш ста вучняў саставілі першакласнікі. Самым вялікім з’яўляецца ў школе двухмоўны клас І «А» з 30 вучняў з дадатковым навучаннем на беларускай мове выбраных прадметаў. Белліцэісты былі рады, што паступілі ў прэстыжны Гайнаўскі белліцэй, дзе высокі ўзровень навучання і вельмі добрыя ўмовы адукацыі. Вучоба беларускай мове, культуры, гісторыі і нашым традыцыям праходзіць ва ўсіх класах, а ў пашыранай формуле вучоба беларускай мове адбываецца ў двухмоўных класах, якія па адным адкрываюцца ў кожным навучальным годзе.

Адкрыццё новага навучальнага года адбылося 1 верасня на школьнай пляцоўцы. Дырэктар белліцэя Ігар Лукашук прывітаў вучняў, настаўнікаў і іншых гасцей урачыстасці ды перадаў белліцэістам найважнейшую інфармацыю аб новым навучальным годзе, пасля чаго вучні разам з выхавацелямі разышліся па залах.

— Набор моладзі ў першыя класы лічым удалым. Больш за сто вучняў былі прыняты ў першыя чатыры класы. Гэта больш на адзін аддзел у параўнанні з мінулымі навучальнымі гадамі. Гэта паказвае, што моладзь хоча вучыцца ў нашым ліцэі з дадатковым вывучэннем беларускай мовы. Мы рады таксама, што вучні, якія паступілі ў нашу школу, лічаць гэта сваім поспехам. Мы цешымся, што найбольш вучняў з першых класаў запісаліся ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF