Ніва № 36 (3460), 04 верасня 2022 г.

Крыху пра царкву

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З даведніка: «Храм — будынак для адпраўляння рэлігійнага культу і захавання рытуальных прадметаў. У ранніх рэлігіях месцамі адпраўляння рэлігійнага культу часта былі пячоры, гаі, паляны, вяршыні гор і ўзгоркаў. Храмы з’явіліся з далейшым развіццём культаў, часта ў тых жа месцах, дзе і раней адпраўляліся культы. Духавенства прыдавала вялікае значэнне дэталям афармлення храмаў, асабліва іх архітэктуры, намагаючыся акцэнтаваць выключную пазіцыю храма, яго свяшчэнны характар. Шматлікія храмы з’яўляюцца выдатнымі помнікамі мастацтва. У Старажытнай Грэцыі ў VI—V стст. да н.э. храмы былі самымі выдатнымі і багатымі будоўлямі і адыгрывалі важную ролю ў жыцці гарадоў; абрады адпраўляліся там навонкі храмаў. У старажытнагрэчаскіх храмах захоўваліся каменныя або бронзавыя пліты з тэкстамі законаў, дагавораў, прысяг, часам казна, архівы, каштоўнасці, тавары. Такія ж храмы будаваліся і ў Старажытным Рыме. Хрысціянскія храмы будаваліся з ІІ стагоддзя, шмат пераймаючы з язычаскай сакральнай архітэктуры; часта ладзіліся ў тых жа самых збудаваннях».

І далей: «Інтэр’ер праваслаўных храмаў звычайна аздоблены іконамі, фрэскамі, разьбой, часам мазаікай. Каталіцкія касцёлы апрача гэтага бываюць аздоблены скульптурамі, карцінамі. Прасцей абсталяваны пратэстанцкія кірхі і малітоўныя дамы хрысціянскіх сектантаў».

Нашы храмы сапраўды з’яўляюцца ў прынцыпе архітэктурнымі адметнасцямі гарадоў, як напрыклад, касцёл святога Роха ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF