Ніва № 36 (3460), 04 верасня 2022 г.

Новае выданне: „Дыханне трыснягоў” Юркі Голуба

Сяргей ЧЫГРЫН

У Мінску свет пабачыў том (560 старонак) твораў найвялікшага паэта Гарадзеншчыны, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова Юркі Голуба (1947-2020) пад назвай „Дыханне трыснягоў”. Том твораў падрыхтаваў і напісаў прадмову да яго пісьменнік Міхась Скобла. Выхад выбранай спадчыны Юркі Голуба прымеркаваны да 75-годдзя, якое паэт адзначыў бы сёлета 20 кастрычніка. На вялікі жаль, яго раптоўна не стала 12 кастрычніка 2020 года.

Кніга Юркі Голуба складаецца з выбраных вершаў з усіх ягоных прыжыццёвых кніг „Гром на зялёнае голле”, „Дрэва навальніцы”, „Векапомнае поле”, „Помню пра цябе”, „Сын небасхілу”, „Поруч з дажджом”, „Зажураны камень”, „Брама зімы”, „Багра”, „Краявід”, а таксама з дзіцячых зборнічкаў „У бары грыбы бяры” і „Птушыны радавод”, з нявыдадзенага зборніка „Аберуч”, пераклады паэта, эсэ, артыкулы, абразкі.

У кнігу складальнік таксама ўключыў студэнцкі дзённік паэта „Агеньчык позірку твайго...”, ліставанне з Рыгорам Семашкевічам і Ларысай Геніюш, артыкул-успамін Алеся Жука „Там, у нашай прасторы”. Том твораў пісьменніка добра ілюстраваны фотаздымкамі розных гадоў. Шмат апублікавана фотаздымкаў даволі рэдкіх.

Міхась Скобла ў прадмове да кнігі адзначыў: „Вершы Юркі Голуба ашчадныя на эмоцыі. Паэт не шкадаваў вобразаў, сыпаў іх не шчопцямі, не жменямі — цэлымі прыгаршчамі, а воклічы захаплення ці абурэння скупа адмерваў па кроплі, нібы мікстуру ў аптэцы. Я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF