Ніва № 36 (3460), 04 верасня 2022 г.

„Лёсу майго кірунак — роднае слова...”

Сяргей ЧЫГРЫН

25 жніўня беларускаму паэту, драматургу, перакладчыку Петрусю Макалю з Крушынянаў споўнілася б 90 гадоў.

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Пятрусь Макаль (1932-1996) быў і застаўся ў маёй памяці таленавітым паэтам і драматургам. Пісаў вельмі цудоўныя і шчырыя вершы, імкнуўся раскрыць духоўную змястоўнасць і складанасць жыцця, багацце перажыванняў сучасніка. Гэта было асноўнае ў паэзіі Петруся Макаля. А яшчэ паэзіі паэта ўласцівы метафарычная вобразнасць, алегарычнасць жыцця, выкарыстанне сродкаў іроніі і сатыры.

Прыгадваючы паэта, успомнілася мне позняя восень 1980 года, калі я, студэнт-першакурснік Белдзяржуніверсітэта, неяк асмеліўся занесці падборку вершаў у рэдакцыю часопіса «Маладосць». Дужа мне хацелася хоць адзін раз надрукавацца ў папулярным тады выданні. У аддзеле паэзіі і прозы, у маленькім пакойчыку, сядзелі Уладзімір Дамашэвіч і Пятрусь Макаль. Я ўпершыню ўбачыў пісьменнікаў, кнігі якіх чытаў раней. Яны сустрэлі мяне даволі шчыра і адразу запыталі, адкуль я родам.

— Са Слоніма, — адказаў я.

— А-а, наш заходнік! — усміхнуліся пісьменнікі.

Пятрусь Макаль узяў мае вершы, уважліва прачытаў, выбраў некалькі лепшых і адразу сказаў, у якім нумары «Маладосці» яны будуць апублікаваны.

Я развітаўся, але неяк не верылася, што вершы з’явяцца ў часопісе.

Прайшло некалькі месяцаў — і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF