Ніва № 36 (3460), 04 верасня 2022 г.

Людзі веры (ч. 81)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І сапраўды прароцтва Сахара Кандрацюка з вёскі Елянкі збылося. Леткам 1944 года іменна тут немцы ўцякалі ад саветаў. А дзеці Сахара? Амаль усе дзеці, унукі, праўнукі гэтага высакароднага чалавека сталі веруючымі, а нават прапаведнікамі. Усе яны граматныя, з вышэйшай адукацыяй. Адзін яго сын Іван пайшоў у прымы ў вёску Рудуты (да сваячкі майго цесця Марка). І гэта быў чалавек парадачны, меў залатыя рукі, бо будаваў дамы, ставіў печы, што не пералічыць. Быў прэсвітарам дубіцкай царквы пяцідзясятнікаў. Памёр 24 жніўня 2002 года на сваім палетку блізка Руткі каля свайго трактара, каля самай мяжы ад рудніцкіх палеткаў. А тут побач быў абшар мо некалькі гектараў пустога і ў зеллі, і ў кустах аблогу і хтось (а мо само па сабе) падпаліў гэта і ўсё гарэла. Як на бяду насупраць гэтага недалёка сваім трактарам Іван араў сваё поле і найхутчэй пачаў тушыць агонь. І сэрца не вытрымала, і хіба схапіў інфаркт і ён памёр — як «адзін у полі воін». Агонь яго не ахапіў і трактар працаваў яшчэ на вольным ходзе. Ляжаў каля каменя. Я там некалькі разоў пасля прабываў, бо гэта вельмі блізка (мо 150 метраў) пры дарозе з Руткі на Тапаркі, па якой я 37 гадоў праязджаў і праходзіў пяшком. Недзе ў 60-я гады дзеці ў Рудутах бавіліся агнём і ад таго ўспыхнуў пажар. Было гарачае летка, пачало ўсюды гарэць, і на бяду аднекуль уздоўж вуліцы пачаў дзьмуць моцны вецер. Усе крычаць і плачуць, што ўся вёска пойдзе з дымам. А тут нечакана явіўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF