Ніва № 36 (3460), 04 верасня 2022 г.

Гарадзеншчына як частка еўрапейскай прасторы ў спадчыне Зоські Верас

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Гародня — горад вельмі спецыфічны як у гістарычным, так у сацыялагічным і моўным плане. Існуе шмат публікацый, аднак дагэтуль ніхто не паспрабаваў зірнуць на горад праз прызму творчасці Людвікі Сівіцкай-Войцік.

Гародня — месца, з якім атаясамліваецца аўтарка, становіцца адным з вызначальнікаў апісання яе свету. Час дзяцінства і навучання ў гарадзенскай гімназіі паўплываў на стварэнне сувязей, не толькі міжчалавечых, але і грунтоўнага адчування традыцый, звычаяў і мовы, уласцівай гэтай частцы Беларусі. Дзе б ні жыла Зоська Верас, яна ўспрымала рэчаіснасць з пункту гледжання яе цэнтра — з Гародні.

Верас мову ўспрымае не толькі як сродак перадачы інфармацыі, але як адлюстраванне культурнай спадчыны гарадзенцаў. Мова, якая належыць да сферы спецыфічнага культурнага парадку, створанага чалавечай супольнасцю, з’яўляецца класіфікатарам свету. У мове захоўваецца пэўная яго карціна (гутарковыя, наіўныя веды аб свеце, аб прадметах, з’явах, адносінах). Краязнаўца Алесь Смалянчук мову называе культурным архівам. Яна з’яўляецца інтэрпрэтатарам свету — перадае веды аб каштоўнасцях, але таксама з’яўляецца інструментам ацэнкі і матэрыялам, на якім рэалізуюцца пэўныя каштоўнасці (праўдзівасць, канкрэтнасць, вобразнасць).

Невыпадкова з ХІХ стагоддзя горад успрымаецца як тэкстава-сімвалічная сістэма, носьбіт і транслятар культурнай інфармацыі. Акрамя таго мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF