Ніва № 36 (3460), 04 верасня 2022 г.

«Свет слязам не верыць»

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

26 жніўня ў галерэі «Арсенал» у Беластоку пачалося адкрыццё выставы «Свет слязам не верыць» — Настальгія і траўма ў мастацтве Беластока і Падляшша». Днём пазней адбылася куратарска-аўтарская экскурсія па выставе з дыскусійнай пляцоўкай у суседнім парку пры палацы Браніцкіх. Сустрэча пад адкрытым небам пад кіраўніцтвам куратара выставы Томка Паўлоўскага-Ярмалаева характарызавалася вялікай дозай нязмушанай атмасферы. Нягледзячы на жнівеньскую спёку, мастакі вельмі ахвотна дзяліліся думкамі і гісторыямі ўласнага лёсу, звязанымі са шматлікімі вандроўкамі з Падляшша „ў вялікі свет” і вяртаннямі на бацькаўшчыну.

Гэтыя гісторыі звязаны з назвай выставы. Як чуем у куратарскім тэксце, гэтая назва ўзятая з твора Януша Ляскоўскага Świat nie wierzy łzom, узніклага ў 1995 годзе. «Беласток, якога ўжо няма, быў зафіксаваны ў кліпе на (гэтую) песню. (...) У відэа беластоцкі бард вандруе паланэзам па Беластоку, наведваючы (яшчэ драўляны) жылы пасёлак Баяры, шумны базар па вуліцы Кавалерыйскай або былы бетонны амфітэатр, у якім сёння знаходзіцца сучасны будынак Падляшскай оперы і філармоніі».

У выставе ўдзельнічалі 26 маладых мастакоў 1980-1990-х гадоў нараджэння з бліжэйшага рэгіёна. Былі таксама паказаны творы з II калекцыі галерэі «Arsenał» у Беластоку.

На выставе прадстаўлены шырокі спектр тэхнікі і тэхналогій. Мастацкія інсталяцыі і відэамантажы з’явіліся ў вялікай колькасці. Гэтыя працы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF