Ніва № 36 (3460), 04 верасня 2022 г.

Сабачы рай

Ганны КАНДРАЦЮК

— Сабака не дурны, ён ведае, дзе рай на зямлі! — падводзіць усё дзядзька Грыша. Усе, хто стаіць ля яго прылаўка з агуркамі, падтакваюць галовамі, як коні ў жару. Праз момант той вялікі свет, тыя ўсе варшавы і лонданы, куды паўцякалі гайнаўскія дзеці і ўнукі, здаецца брыдкі і смярдзючы. Бо ж у сабакі не толькі свой розум, але і нюх!

— Калі б меў школу, то кніжку напісаў бы, — хвастаецца ўжо дзядзька Грыша, — дзеля суцяшэння і справядлівасці. Каб наш народ не сумаваў і не азіраўся на іншых. Бо праўда такая, мы ж не апошнія ў свеце.

— Не апошнія, не апошнія... — падтаквае яму пані Зося, якая па-суседску гандлюе кропам. — Турысты аўтобусамі з цэлай Еўропы пруцца, цікавяцца нашай культурай, вясковыя хаты і агародчыкі фатаграфуюць...

Праз момант на рынку ў Гайнаўцы робіцца так добра, што хочацца прысесці і сядзець побач дзядзькі Грышы і пані Зосі, як тая затычка ад пекла.

* * *

На рынку такая мода: калі ідзе знаёмы ці сваяк, то мусова яго спыніць, нацешыць вока, перакінуцца словам. Дзеля гэтага гандляр падрыхтаваў дадатковы зэдлік-раскладушку, ласкава запросіць прысесці побач, адпачыць хвілінку. Часам і пастаяць прыемна, паўспамінаць старыя часы або паскардзіцца на мужа.

— Мой то нічога рабіць не хоча, — наракае цётка, што гандлюе шкарпэткамі, павязанымі па дзесяць штук у пучкі. — Адно мочыцца ў ванне як парася, кажа, што з за жары ў яго мазгі размяклі.

— А я церла моркву і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF