Ніва № 36 (3460), 04 верасня 2022 г.

Наіўная вера

Міраслаў ГРЫКА

Дачка Дугіна загінула ў выніку выбуху замініраванага аўтамабіля. Таго самага Аляксандра Дугіна з прафесурай, які, будучы ідэалагічным стаўленікам Пуціна, патрабаваў скрэсліць з карты свету Польшчу, Украіну і ўсе краіны былога савецкага блока, якія вызваліліся ад Расіі — калі б там мела быць пост’ядзерная дзіра. «Толькі так Расія верне сабе страчаны статус імперыі», — задыхаўся на грамадскім расійскім тэлебачанні той жа Дугін, які, зрэшты, не спыняецца на радыкальных заявах. Верагодна, ён таксама вядзе свае бязлітасныя закулісныя гульні ў барацьбе за як мага большы ўплыў на рашэнні Пуціна. Расійская ўладная эліта — гэта не маналіт, яна разрываецца знутры іншым падыходам да палітыкі ці прыхільнасцю да розных ідэалогій. Да таго ж імперыялістычная дэмагогія Дугіна, падбітыя крайнім нацыяналізмам, вялікарускім шавінізмам і нават расізмам, не ўсім падабаецца. Бо гэта вядзе да вайны, прычым татальнай, апакаліптычнай, якая не лічыцца з людскімі і матэрыяльнымі стратамі. Чалавек не мае дзевяці жыццяў, як кот; жыццё ў яго адно, і менавіта з за дбайнага догляду за ім, не толькі сваім, але і блізкімі, нехта спланаваў выбух машыны Дугіна. Дугін, выглядаючы прывідным псіхапатам і паспяхова маніпулюючы Пуціным, нажыў сабе шмат ворагаў. Можа, усе яны спрычыніліся да гэтай бомбы? Па выпадковасці ён у апошні момант перасеў у іншую машыну, а яго месца заняла дачка, якая, на мой погляд, праяўляе псіхапатычныя схільнасці таксама як бацька. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF