Ніва № 36 (3460), 04 верасня 2022 г.

На пераходзе ў восень

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

«Вось і лета прайшло — нібы і не бывала» — напісаў па-расейку паэт беларускага паходжання Арсень Таркоўскі. А спявала папулярную і просценькую песеньку на гэтыя словы народжаная на Букавіне малдаванка Сафія Ратару, якая ў Савецкім Саюзе прадстаўляла найперш Украіну. Мелодыю прыдумаў ні то Віктар Бяркоўскі, ні то Уладзімір Мацецкі, абодва паходзілі з габрэйскіх сем’яў. Часта ў гэтым свеце ўсё пераплецена і нават заблытана. Але ёсць рэчы і простыя, і неадменныя ў сваім пастаянстве, пакуль круціцца гэты зямны шарык у Сусвеце. Так дзень змяняе ноч, сонца ўзыходзіць і заходзіць, пасля зімы прыходзіць вясна, а пасля лета непазбежная восень. І з нейкім асаблівым трымценнем, а з гадамі і шкадаваннем, на гэтых пераломах гартаеш каляндар.

Падышло да свайго канца і гарачае ва ўсіх сэнсах лета 2022 года. Даўно ў свеце не было такой спёкі і даўно не здаралася такой палітычнай напругі і агульнапланетарнай трывогі. Але ў гісторыі пералом з лета на восень якраз быў адзначаны раней сумнымі падзеямі. Нездарма 29 жніўня абвешчаны ААН як Міжнародны дзень супраць ядзерных выпрабаванняў. А здарылася гэта таму, што ў гэты дзень у 1949 годзе сталінскі рэжым правёў на Сяміпалацінскім палігоне выпрабаванне ядзернай зброі — першай савецкай атамнай бомбы. 29 жніўня 1991 года, калі быў найлепшы час у нашай гісторыі, палігон у Сяміпалацінску (гэта на тэрыторыі Казахстана) быў закрыты. Гадоў дзесяць у гэтым сэнсе на Зямлі былі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF