Ніва № 36 (3460), 04 верасня 2022 г.

Маліліся да Божай Маці і Падляшскіх мучанікаў

Аляксей МАРОЗ

У Жаночым манаскім доме святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах у апошнюю пятніцу і суботу, 29 і 30 ліпеня, адзначалася свята ў гонар Залешанскай іконы Божай Маці і Падляшскіх мучанікаў, якім таксама напісана ікона. Саборам епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы да ліку Падляшскіх мучанікаў былі прылічаны забітыя на зломе студзеня і лютага 1946 года праваслаўныя беларусы — закатаваныя каля Пухалаў-Старых вазакі, забітыя і спаленыя жыхары Залешан, Вулькі-Выганоўскай, Занёў і Шпакоў. Усе яны — ахвяры атрада Нацыянальнага вайсковага задзіночання, якім камандаваў Рамуальд Райс «Буры». Адначасна яны былі далучаны да ліку мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх. На свята ў манастыр была прывезена Ляснянская ікона Божай Маці, перад якой чытаўся акафіст. Тры гады таму ў Залешанах быў умураваны краевугольны камень і паспяхова працягваецца будова царквы, нябеснымі заступнікамі якой будуць велікамучаніца Кацярына ды Холмскія і Падляшскія мучанікі.

У гэтым годзе пешыя паломніцтвы прыйшлі ў Залешаны з Гайнаўкі, Бельска-Падляшскага і Старога Корніна. Аўтобусная пілігрымка прыехала з Беластока. Найбольш вернікаў прыехала на свята на сваіх аўтамабілях, якія ў пятніцу і суботу стаялі паабапал вясковай вуліцы, пад’язных дарог і на стаянцы. Святкаванне пачалося ў пятніцу, 29 ліпеня, з усяночнай багаслужбы. Малітвы ўзначальвалі тады епіскапы — Гайнаўскі Павел і Супрасльскі Андрэй. У суботу, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF