Ніва № 35 (3459), 28 жніўня 2022 г.

Сяло Краснае і крышку наваколля

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Двойчы дагэтуль намагаўся я дайсці да каплічкі, што ў лесе паміж Красным Сялом і Шашыламі. І ні разу мне не ўдалося прабіцца да яе па тамашніх лясных лабірынтах. А за трэцім разам пашанцавала: калі і цяпер траціў надзею на ўдачу, з зарослых прыродай лясных расходных дарожак удалося мне пабачыць вяршок крыжа...

З Вікіпедыі: «Дакладная дата пачатку культу невядомая, але ўжо ў 1930-х гадах людзі з навакольных мясцовасцей стаўлялі тут крыжы, таму, што тамашняя вада запар з малітвай аздараўляла — нават недаверкаў у моц гэтай вады. Да крынічкі прывезлі жанчыну, якая не магла хадзіць. Пасля малітвы і выпіцця вады з цудоўнай крынічкі вярнулася яна дадому саматужна. Дзякуючы вадзе зрок вярнуўся жыхару вёскі Пасекі; аздараўляліся таксама асобы звар’яцелыя. У 1986-1987 гадах захадамі жыхароў Краснага Сяла ўзведзена была каплічка пад заступніцтвам Серафіма Сароўскага. Гэта драўляная будоўля на плане квадрата, вонкавыя сцены памаляваны карычневым колерам, аканіцы белым. Усярэдзіне калодзеж з цудоўнай вадой. Набажэнствы правяцца два разы ў год: у чацвёртую пятніцу пасля Вялікадня і 1 жніўня [19 ліпеня паводле старога календара] у дзень заступніка».

Паколькі мела там знаходзіцца крынічка, то меркаваў і я набраць з яе гаючай вадзічкі. Аднак, у адрозненне ад падобных ваданосных аб’ектаў, напрыклад каля Тыльвіцы, Кнарыд, Правалаў ці Мякіш, дзе вада адкрытая, у лесе паміж Красным Сялом і Шашыламі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF