Ніва № 35 (3459), 28 жніўня 2022 г.

Так было ў Новым Ляўкове

Янка ЦЕЛУШЭЦКІ

Новае Ляўкова — даволі вялікая вёска (яна ў часы майго дзяцінства налічвала 300 жыхароў) над рачулкай Баброўкай і над ракою Нараўкай (Баброўка — прыток Нараўкі, які перасякае гэтае сяло). Рэчкі злучаюцца ў канцы Новага Ляўкова. За ракой Нараўкай — Белавежская пушча. Усе дамы і сельскагаспадарчыя будынкі былі драўляныя. Стадолы і хлявы пераважна мелі саламяныя стрэхі. Дамы крылі чырвонай або шэрай чарапіцай. На стадолах і хлявах да г.зв. латаў прывязвалі кулікі саломы або крылі „пад шапку”. Дамы былі з двухскатнымі дахамі з акенцам у шчыце. Шчытамі стаялі яны пераважна да вуліцы. Варта адзначыць, што ў Новым Ляўкове ёсць тры скрыжаванні дарог. Зараз на адным крыжуюцца ваяводская дарога з павятовай.

Драўляныя дамы найбольш спрыяльныя для чалавека, для яго здароўя. У Новым Ляўкове ёсць 43 драўляныя дамы ды некаторыя з іх з прыгожымі ганачкамі. Ад 1965 года разабралі іх 19. Некаторыя сем’і пераносілі свае будынкі з густа населеных месцаў далей ад іх. Здаралася і так, што рабілі гэтак, бо ўцякалі ад дакучлівага ды зладзеяватага суседа. Адна сядзіба знаходзілася на г.зв. выдмухове на голым месцы пасярод лугоў. Адтуль сям’я перавезла будынкі ў зацішак пад лесам і жыве там да гэтай пары. Былі выпадкі, калі ўцякалі з калёніі ў вёску, бо там у глухамані жыць збрыдла. Зімой дарогі заваленыя снегам, ні праехаць, ні прайсці.

Час няўмольна бяжыць. Зараз ужо няма драўляных студняў з жураўлямі. Не захаваліся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF