Ніва № 35 (3459), 28 жніўня 2022 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (46). СонАндрэй СЦЕПАНЮКПрысніўся мне сон. Дзіўны і нечаканы, асабліва ў гэтую гарачую пару, калі спіцца кепска. Сон, у якім у пачатку ўсё было нармальна. У сне гэтым іду па зялёнай траве і шчыра смяюся. Вакол мяне, апрача разрываючай душу прыроды, усё явіцца спакоем. Нябачныя да свайго канца нівы, колеры крыштальныя і ясныя, і той ашаламляючы вушы спеў птушак. Затрыманы ў сваёй бегатні час, над якім паліць сваімі іскрамі ў вачах сонца. Добра мне, — думаю ў сваім гарачым сне і іду далей, за небакрай. Усё ж такі нават у сне не магу затрымацца і не цікавіцца тым, што знаходзіцца за сцяной. Іду і, радасна падпяваючы, не думаю нават аб тым, што ў такі спосаб аддаляюся ад свайго соннага шчасця. Не думаю і не хачу сабе ўявіць, што ў гэтай радаснай краіне можа быць месца, у якім усё выглядае па-іншаму. Але цягне мяне ў тое месца. Стараюся сніць, адкрываючы вочы і адначасова баюся, што знікнуць вобразы, якія даюць такую асалоду. Вобразы, якія ў душу ліюць салодкі мёд і расплываюцца па ўсіх канчатках майго цела. Пійце з мяне, радуйцеся разам са мною, паверце ў тое, што можа быць добра, што можа быць о’кей, як цяпер гавораць. Я — асоба, якая ў сонным свеце дае кожнаму магчымасць аб’яднацца са сваімі ўнутранымі сіламі і ісці далей без цяжару штодзённасці на плячах. Нам трэба спаць Хэрыт Ахтэрберх У пакоі без вокнаў цемрай цешыцца вока і кладзе амулеты на ўспамінаў (...) |