Ніва № 35 (3459), 28 жніўня 2022 г.

Людзі пошты (ч. 80)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Кожны чалавек разумны, але ўжо па часе. Што ж, чалавек жыве, і плыве на памылках. І таму на свеце няма ані аднаго праведнага чалавека, бо ўсе саграшылі і пазбаўлены славы Божай. Так гаворыць Біблія.

Калісьці мне бацька не раз казаў: «Вучыся на чужых памылках, бо на сваіх можа быць запозна». І я, на жаль, большасць свайго жыцця вучыўся на сваіх памылках і на суцеху яшчэ раз паўтару: на шчасце мае памылкі і мо нават дурасці не былі ракавыя, не былі злачынныя, хаця блізка было ўляцець у самае балота. На шчасце Бог мяне ў самы час абараніў і асцярог. Найгоршы вораг чалавека гэта гарэлка, і з за яе было столькі трагедый і слёз. І, на жаль, яе п’юць, як і пілі калісьці, мо яшчэ і больш, бо людзі сёння маюць больш грошай, як мы калісьці мелі. Пры маёй маладосці мы, маладыя, былі намнога бяднейшымі, як гэта сёння. І выпівалі мо і рэдка, але падчас як гаворыцца — метка. А гэта вельмі дрэнна. І хаця я ведаў точна, што грошы прызначаны на гарэлку гэта тое самае, што кінутыя ў самае балота, а падчас нават горш, і хіба пра гэта я многа напісаў у сваёй аповесці. Таму часамі знаходзіў сілу і не прыставаў да кампаніі п’ючых і за грошы прызначаныя на гарэлку на ровары ехаў у Гайнаўку ў кнігарню і купляў танныя савецкія кнігі, і то нямала. Маю іх кнігазбор. Вось тут я бачыў нешта карыснае і неабходнае. І напэўна ў гэтых меркаваннях меў я сваю рацыю. Сёння ў кнігарнях няма ані адной рускай кніжкі, а шкада. Таму наш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF