Ніва № 35 (3459), 28 жніўня 2022 г.

Цікава, разнастайна і аб усім на беларускай мове

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Яе відэа набіраюць сотні тысяч праглядаў, а ўсё аб чым гаворыць, гэта проста правілы беларускай мовы. Ліза Ветрава, выкарыстоўваючы класічныя слоўнікі і новыя медыя зрабіла больш для папулярызацыі роднай мовы, чым не адзін настаўнік. Кожны абмен інфармацыяй можа мець адукацыйнае значэнне, напрыклад, дзякуючы ўдзелу і актыўнаму характару такога абмену.

Вывучэнне замежнай мовы праз інтэрнэт стала вельмі папулярным спосабам па некалькіх прычынах. Перш за ўсё, мы можам павышаць свае веды ў любы час, у любым месцы, і такім чынам мы таксама можам дазаваць веды ў залежнасці ад нашых патрэб. Можам вучыцца дома, па дарозе на працу і ў вольны час, раніцай, у сярэдзіне ночы і г.д. Адной з вельмі камфортных магчымасцей анлайн-навучання з’яўляецца навучанне з вядомымі блогерамі і тіктокэрамі. Адной з іх з’яўляецца Ліза, якая стварае кантэнт на беларускай мове і мае на TikTok амаль 700 тысяч лайкаў і 90 тысяч падпісчыкаў. На падставе падборкі Паўла Белавуса Тhinktanks.by, які склаў Топ-10 самых папулярных TikTok-блогаў па-беларуску, Ліза займае трэцяе месца. Эпізоды яе блога адносна кароткія, цікавыя, і можна глядзець іх зноў і зноў у любы час.

Ліза Ветрава нарадзілася ў Гарадзеі, у якой часцей можна было пачуць беларускую мову, чым расійскую або трасянку. Менавіта ў школе захапілася, між іншым, Караткевічам, і, як сама прызнаецца, сваёй настаўніцай беларускай мовы. Пасла пераезду ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF