Ніва № 35 (3459), 28 жніўня 2022 г.

Сёмы раз «Перапяліца» ў Тапарках

Аляксей МАРОЗ

У нядзелю, 24 ліпеня, каля святліцы ў Тапарках сабраліся жыхары вёскі, вакальныя калектывы з Орлі і Дабрывады ды многа прыезджай публікі. У вёску на мяжы Кляшчэлеўскай і Арлянскай гмін прыцягнула іх абрадавае мерапрыемства «Перапяліца», якое прэзентавалася ўжо сёмы раз. Арганізатарамі жніўнага абраду былі Гарадскі асяродак культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях і Гурток вясковых гаспадынь у Тапарках, якога старшынёй і заадно солтысам вёскі з’яўляецца Вяслава Бакун. Жыхары Тапаркоў з дэталямі запрэзентавалі публіцы як у мінулым зажыналі жыта, жалі яго сярпамі і касілі касой. Паказвалі як рабілі перавяслы, якімі звязвалі збожжа ў снапы, а тыя састаўляліся ў мыдлі. Галоўнай часткай мерапрыемства было выконванне з недажатага жыта «перапяліцы» — упрыгожанай кветкамі і гронкамі рабіны.

Участак жыта, на якім спраўлялі абрад «Перапяліцы», знаходзіцца непадалёк ад вясковай святліцы. Удзельнікі мерапрпыемства пайшлі ў поле вясковай вуліцай, дарогай у Рудуты і загуменнай дарогай, спяваючы жніўныя абрадавыя песні. Жанчыны трымалі ў руках сярпы, а мужчына нёс касу. На полі кіраванне ходам мерапрыемства пераняла дырэктар Гарадскога асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях Яўгенія Казімірук. Дапамагалі ёй старшыня Гуртка вясковых гаспадынь у Тапарках і заадно солтыс вёскі Вяслава Бакун, Віталь Соха з Тапаркоў і Зоя Майстровіч з Рудутаў, якая належыць да мясцовага гуртка гаспадынь. Яна расказала пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF