Ніва № 35 (3459), 28 жніўня 2022 г.

Поўны правал

Міраслаў ГРЫКА

Пачырваненне, гэты раптоўны і некантралюемы прыліў крыві да твару і шыі, з’яўляецца ўнікальным выразам пачуццяў кожнага чалавека. Ужо гэта заўважыў Чарльз Дарвін. Мы мімаволі чырванеем на твары, калі нам чагосьці сорамна, зламалі чыйсьці давер, калі нас злавілі на хлусні. Гэта адбываецца без нашай свядомасці, што сведчыць аб тым, што румянец з’яўляецца эвалюцыйным інструментам, які падрыхтаваў чалавека да калектыўнага жыцця. Напэўна, калі б мы існавалі ў адзіноце, як рэптыліі, сустракаючыся адно з адным толькі дзеля сукуплення, не адчувалі б сораму, няёмкасці і віны. «Адзіная карысць, якую я магу сабе ўявіць ад пачырванення, — гэта тое, што яно інфармуе іншых аб тым, што такі чалавек ведае, які ўплыў на іх аказалі іх дзеянні», — кажа псіхолаг і прыматолаг Франс дэ Вааль. Так што нам больш падабаюцца людзі, дадае навуковец, чые эмоцыі мы можам прачытаць на іх тварах, чым тыя, хто ніколі не дэманструе і следу сораму або віны. Любім, але гэта не значыць, што мы сустракаемся толькі з імі. Жыццёвая практыка піша свой, хоць і неабавязкова правільны сцэнарый. Рэч у тым, што мы, будучы яго выканаўцамі, не павінны адкрываць падрабязна прапісаныя ў ім сцэны. Гэта справа выбару. Або мы з замілавальнай стараннасцю іграем прызначаныя сабе ролі, разлічваючы на высокія апанажы, не толькі фінансавыя, або гучна пытаемся: на якога чорта я ўдзельнічаю ў гэтым фарсе? Тады — вядома — выбываем з гульні. Але можна напісаць уласны сцэнарый. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF