Ніва № 35 (3459), 28 жніўня 2022 г.

Наш Івашын

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У Гродне пачаўся чарговы судовы, а дакладней карны працэс. На гэты раз над журналістам Дзянісам Івашыным. Нават па мерках масавых пераследу і рэпрэсій у Беларусі цягам двух астатніх гадоў, працэс гэты досыць незвычайны. Вінавацяць публіцыста не больш, ні менш, а ў здрадзе дзяржаве з за нібыта шпіянажу на карысць Украіны.

Сутнасць гэтай крымінальнай справы наступная. КГБ звінаваціў Дзяніса ў супрацы з украінскай выведкай. Спачатку журналіст праходзіў падазраваным паводле артыкула «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў». Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і паводле часткі 1 артыкула 356 Крымінальнага кодэксу «Здрада дзяржаве». На падставе гэтага артыкула журналісту пагражае ад 7 да 15 гадоў турэмнай няволі. Што ж было насамрэч у яго дзейнасці? Гарадзенскі журналіст вядомы расследаваннямі пра ўдзел сілавікоў Беларусі ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны ў складзе прарасейскіх фармаванняў, а таксама выкрываннем асоб удзельнікаў спецпадраздзялення «Беркут», якія пасля вядомых падзей 2014 года ўцяклі з Украіны і сталі служыць у ОМОНе Беларусі.

Івашына імкнуліся пераследаваць яшчэ раней. Варта прыгадаць пазоў у суд адыёзных уласнікаў бізнесу, які быў створаны ў раёне Курапатаў — рэстарана „Поедем — поедим”. Той працэс для ўплывовых людзей з грашыма, набліжаных да ўлады, скончыўся нічым. Фігуранты расследавання з некалькіх структур так і не змаглі прыцягнуць Дзяніса да крымінальнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF