Ніва № 35 (3459), 28 жніўня 2022 г.

Іду, «агульна», можна сказаць, за цэлы свет!

Ганна КАНДРАЦЮК

Каб не той скрыгат у Супраслі, то ўсё апошняе здавалася б немагчыма прыгожым, бадзёрым, сардэчным. Настрой паломніцтва ахінуў мяне ўжо ў цэнтры Беластока, калі я села ў гарадскі аўтобус лініі № 3 і адразу, на прывітанне пачула ў свой бок гарачы вокліч: ГАНДЗЯ! Этнічныя пагаворкі, лагодная прылюднасць, неверагодная ветлівасць — гэта той магніт, які прыцягвае мяне ў падобныя святыя паходы. Ды мы адразу засакаталі па-свойму, не хаваючы радасці ад сустрэчы ў wielkim mieście Białystok.

— І ты на пілігрымку? — спытала я ў сяброўкі-бяльшчанкі.

— Як усе! — адказала Галіна, якую ведаю яшчэ са студэнцка-варшаўскіх гадоў.

Я разглянулася па аўтобусе і ледзь не перажагналася ад незвычайнага відовішча. Пабачыць такую карцінку ў беластоцкім гарадскім аўтобусе можна адзін раз у год — 9 жніўня, калі ад царквы Агія Сафія выпраўляецца пешая пілігрымка ў Супрасль. У салоне, набітым як бочка з агурцамі, тоўпіліся засяроджаныя жанчыны ў доўгіх спадніцах, з лёгкімі рукзачкамі. Частка з іх мела на галаве хусткі. У грамадзе адчувалася нейкае спадзяванне, прысмак вандроўкі. Ды той цэлы сціск, замест насцярожыць, наклікаў прызнанне для саміх сябе: вось як нас многа!

Калі праваслаўных многа, нам чамусьці радасна на душы.

* * *

У дарогу выходзім згодна з планам і часам, ды на самы складаны адрэзак, калі ніяк не можам выйсці з прыгарада Беластока. Гул машын і нервы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF