Ніва № 34 (3458), 21 жніўня 2022 г.

На прыродзе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З аўтобуснага прыпынку ў Новым Ляўкове кіруюся ў напрамку недалёкіх могілак. Запыняе мяне са свайго панадворка, што побач дарогі, Кастусь Целушэцкі, мой даўні аднакласнік. Вітаемся і неўзабаве навіны ад майго таварыша, з якім бачыліся некалькі тыдняў таму.

— У недалёкім лесе шмат плісак і чорных ягад, — даведваюся. — Даўно не было такога высыпу чарніц. Вось збіраем іх з Марысяй для продажу — вельмі ахвотна купляюць іх лекаркі з Гайнаўкі. Я бяру мяшок з пад фертылізатараў, кладу ўсярэдзіну губку, сядаю на яго і так збіраю ягады. І пасля на тым мяшку „пад’язджаю” да чарговых кусцікаў. Адно даехаць туды складана, бо асфальтуюць дарогу і не заўсёды ўдаецца па ёй праехаць у напрамку Міхнаўкі. І плісак шмат — вось ад заробку за іх паеду на рыбалку ў Бахуры; там за дзвесце злотаў, без ніякіх вудзільных карт, можна сядзець з вудай колькі захочаш, і рыба добра бярэ. То я салідна апранаюся, бяру непрамакальны вайсковы плашч і лаўлю не зважаючы на надвор’е, нават па дзесяць гадзін. Бо ж і з сям’ёй трэба падзяліцца, і сват мой, Жорж з Лешукоў, таксама любіць рыбу.

— А як твае калені? — цікаўлюся, бо ў ходзе папярэдняй сустрэчы абмяркоўвалі мы, як лекавацца ад немачы ў гэтых як жа важных суставах.

— Марыся стала варыць фасолю і гарох, да таго ж мажу калені адпаведнымі масцямі і стала лепш. Вось ужо нядаўна мог несці крыж у час хрэснага ходу.

Некалькі гадоў таму і мне дакучалі калені. Лекарка, заміж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF