Ніва № 34 (3458), 21 жніўня 2022 г.
Медаль з выявай ЛенінаВіктар САЗОНАЎ— Хадзі, унучак, сюды. Хачу табе пакінуць пасля сябе памяць, бо не вечна ж я буду гэты свет таптаць. А свайго часу ніхто не ведае. Таму, калі зацягваць нешта, то можна і не паспець, — ціха паклікала мяне бабуля задуменным да ўзроўню таямнічасці голасам. Мне ажно памроілася, што хата напоўнілася нябачнымі казачнымі істотамі з дзіцячых кніжак, што на той момант ужо пакрысе саступалі месца літаратурным персанажам для больш дарослых. Або таямнічымі постацямі з легендаў і паданняў, якімі багатая тая зямля, і якія не перастаюць бударажыць душу і розум і ў вельмі дарослым узросце. А ў той знакавы дзень, які на першы погляд анічым не адрозніваўся ад іншых не знакавых, але запомніўся ўрэшце на ўсё жыццё, я прыехаў да сваіх карлаўскіх бабулі і дзядулі ў госці на ровары. Так мы, унукі, іх называлі — „карлаўскія”. Бо жылі яны ў невялічкай вёсцы з таямнічай назвай Карлаўшчына. Казалі, што гэта ад слова „Карл”, а можа нават ад „Каралеўшчына”. Ды мала што людзі панавыдумляюць! Бывае часамі і праўду. Ад маёй вёскі Гальшаны гэта не далёка, калі праз лес. Як старыя людзі казалі — для сабакі не дарога. Яны так не толькі пра сабак казалі. Ну а па лясных дарогах я любіў і пешшу праляцецца, і ў адрозненні ад сабак на ровары пракатнуцца. Ды і дзядулю з бабуляй любіў. І стравы, якімі яны мяне частавалі, таксама. — А чаму мне аднаму? — здзіўлена пытаюся я, бо прызвычаіўся, што бабуля для ўсіх унукаў (...) |