Ніва № 34 (3458), 21 жніўня 2022 г.

Які выпуск „Прымацкай бяседы”? — дванаццаты!

Міра ЛУКША

— А мы — сваякі з Наві! — інфармуе з усмешкай Славік Ігнацюк, прымак, муж Ірэны Аліфер, вядомай на ўвесь свет ткаллі з Ляўкова. — Наша Марынка, Ірэны сястра, ахрысціла Ксюшу, вакалістку. І сёння яны, гурт, які выступаў на Еўрабачанні, заедуць да нас у госці, адразу пасля «Прымацкай бяседы»! У Міхалове сёння, 6 жніўня, у амфітэатры над азерцам, сярод афіцыйных асоб з урада і самаўрадаў — калектывы з беларускага Падляшша і нават з замкнёнай ад Еўропы Беларусі. Як удалося? «А, гэта такія камбінацыі, дзякуючы бургамістру і Юрку, якога аўтарытэт ломіць бар’еры», — кажа дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Міхалове Павел Азябла, родам з Пянькоў („Oddział Zamknięty”) таксама ў беларускай бел-чырвона-белай кашулі. Паўлава бабуля ў Пянках вяла самадзейны беларускі тэатр. У міхалоўскім цэнтры культуры спяваюць «Чыворныя шпількі», «Славянская нота» — маладыя самадзейнікі, для якіх вакальныя заняткі вядуць Юрка Астапчук і Багуслава Карчэўская. Словы хіта «Міхлоўская зямля» склаў гурт «Прымакі». І нават міхалоўскі гурт „Jobery” шыкуе беларускую праграму; Люба Саковіч, тутэйшая майстрыха і паэтэса, дала б ім свае вершы для спеваў, але калі б яны называліся, напрыклад, „Kavaliery z Michałowa”, а не гэтак... адмыслова. Спадарыня Люба з Юшкавага Груда сёння атрымае першае месца за верш пра імпрэзу і Міхалоўскую гміну, арганізатарку гэтай спеўнай імпрэзы, а за ёю будзе Люся Рыбінская з Кузьмоў (гэта цяпер «Аднога»). На (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF