Ніва № 34 (3458), 21 жніўня 2022 г.
«Новая Беларусь» са старымі праблемамі і новымі магчымасцяміУладзімір ЛАПЦЭВІЧКанферэнцыя «Новай Беларусі», што 8-9 жніўня 2022 года праходзіла ў Вільні, закончылася пачаткам фармавання Офісам Святланы Ціханоўскай пераходнага кабінета і спадзяваннямі на ІТ-тэхналогіі. Ход мерапрыемства суправаджалі прылюдны палітычны самастрэл Веранікі Цапкалы і правакацыя невядомых нядобразычліўцаў, з за якой усе прысутныя былі вымушаны пакінуць памяшканне. Адкрывала і завяршала канферэнцыю Святлана Ціханоўская. Было адчуванне, што яна праводзіць дадзеную канферэнцыю вымушана — надта многа прэтэнзій да дзейнасці яе офіса гучалі апошнім часам. Перш за ўсё сужонства Цапкалаў закідвала ёй непразрыстую дзейнасць, немагчымасць наладзіць камунікацыю, панаванне над незалежнымі СМІ, нестварэнне абяцанага кабінета ці ўрада, а таксама шмат чаго яшчэ, ну і, канешне ж, неэфектыўнае выкарыстанне фінансавых сродкаў, якія выдзяляе Еўропа на дапамогу беларусам. Адкрываючы канферэнцыю, нацыянальны лідар, як сама сабе называе Ціханоўская, заклікала пагутарыць і пачуць адзін аднаго. Была яна і досыць самакрытычная. «Я адчуваю віну, што раблю недастаткова, бо тысячы беларусаў за кратамі», — казала Ціханоўская, пры гэтым адзначаючы, што гатова несці адказнасць на той пасадзе, на якой зараз знаходзіцца і гатова дзяліць яе з іншымі, хто хоча працаваць на агульную перамогу. Увогуле, тэма палітзняволеных рэфрэнам гучала ўсе два дні. І была ці не самай (...) |