Ніва № 34 (3458), 21 жніўня 2022 г.
ХХVІІІ «Спасаўскія запусты»Аляксей МАРОЗПост перад святам Успення Прасвятой Багародзіцы, які ў нас называюць «Спасаўкай», гэта не толькі элемент праваслаўнага веравызнання, але таксама наша доўгая традыцыя. Гэты перыяд папярэджвалі спевы і гульні, якія перапляталіся з цяжкай працай у час жніва. Бывала, што дажынкі супадалі з запустамі і пасля абрадавых спеваў на полі, найчасцей у святочны дзень, гучалі песні і гульні ў вёсках. Гэтую традыцыю стараюцца захаваць бяльшчане, арганізуючы запусты ў апошнюю нядзелю перад «Спасаўкай», прэзентуючы абрады жніўнага перыяду. ХХVІІІ «Спасаўскія запусты» з 5 па 7 жніўня ў гарадскім амфітэатры ў Парку каралевы Галены ў Бельску-Падляшскім і Бельскім доме культуры імя маршала Юзэфа Пілсудскага арганізавалі Павятовая ўправа БГКТ у Бельску, Самаўрадавае аб’яднанне «Бельская кааліцыя» і Бельскі дом культуры. — У палове дзевяностых гадоў мы, бяльшчане, члены беларускіх арганізацый, вырашылі сваімі сіламі арганізаваць «Спасаўскія запусты». Мерапрыемства вельмі добра ўспрынялі жыхары горада і наваколля. Раней побач абрадавай часткі, песень і танцаў мы арганізавалі сустрэчы, паказвалі мастацтва, фільмы, арганізавалі канцэрты ў вёсках Бельшчыны, — сказаў старшыня Павятовай управы БГКТ у Бельску-Падляшскім Васіль Ляшчынскі. 5 жніўня ў рамках «Спасаўскіх запустаў» у Бельскім доме культуры адкрыліся дзве выставы — вышыўкі Альжбеты Кандрацюк і конкурсная выстава «У праваслаўным доме — жывая традыцыя народнага (...) |