Ніва № 34 (3458), 21 жніўня 2022 г.

Не было спакою, не было жыцця — памяць пра Залешаны, ПухалыСтарыя, Зані, Шпакі...

Ганны КАНДРАЦЮК

Над магілкай святой пакутніцы Марыі (Петручук) прамовіла стомленасць. Як такое магчыма — ужо два гады, як Царкава прыняла яе ў рады святых, а тут усё дагары нагамі. У абрамоўцы пад новы помнік, якога пабудова ўсё зацягваецца, бушавала пустазелле. Побач валяліся патрэсканыя пласты бетону ад старой магілы. Непатрэбны нікому, кінуты пад ногі матэрыял, назначаны болем і пакручастай гісторыяй памежжа. Яшчэ мацней прамаўляў вобраз забытай магілы ў суседстве з абваленым жалезным крыжам.

— Гэта верагодна магіла маці святой, — сказала радыёжурналістка Валя Лаеўская, якая ад гадоў займаецца тэмай ахвяр крывавага паходу «Бурага» ў 1946 годзе.

Настрой стомленасці прамовіў ужо ў праваслаўна-каталіцкіх Шпаках, дзе завітала наша паломніцтва. На малебен ля крыжа прыйшлі адно некалькі жанчын. Група мужчын не адважылася падысці да прыезджых, толькі спыніліся ля хаты солтыса, відавочна дэманструючы дыстанцыю.

— Жывем і маўчым. Мы сабе, а яны сабе, — заявіла па-свойму адна з жанчын. — Ад той зімы 1946 года няма ў нас суполкі. Няма нічога...

— Ніхто не працягнуў рукі? — дапытваю. — Не папрасіў у сем’яў ахвяр прабачэння?

— А, дэ там!

У ходзе размовы ў мяне атрымалася ўражанне, што навіна пра шасцёх шпакоўскіх святых яшчэ «не дайшла» да іх вёскі. Жыхароў далей абяссільвала пачуццё крыўды і страху. Як іначай патлумачыць тую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF