Ніва № 34 (3458), 21 жніўня 2022 г.

Гэты суверэн

Міраслаў ГРЫКА

Калі іншапланецяне прызямліліся ў Варшаўскім заапарку, яго дырэктар беластачанін Анджэй Крушэвіч, арнітолаг і натураліст-казачнік, які якраз тады знаходзіўся ў вальеры для хворых птушак, адразу ж абчысціўся з пёрак лысеючай шэрай гусі і, раскінуўшы рукі ў жэсце найвышэйшай гасціннасці, памчаўся да лейкападобнага касмічнага апарата з доўгім носікам. Ды знутры карабля выскачылі істоты непадобныя да жырафаў, бо апранутыя ў скафандры і з нечым накшталт слоікаў на галаве, усё ж такія самыя, што калі яны нарэшце вызваліліся ад строяў і з радасцю сталі брыкаць, у нічым не адрозніваліся ад заапаркаўскіх. — Хелоў! — па-касмапалітычнаму загаварыў доктар Крушэвіч, але не пачуў адказу. Яго цалкам праігнаравалі тыя істоты, тэпаючыя вакол сябе ў вітальных паклонах, стукаючыеся галоўкамі, паціраліся сваімі доўгімі шыямі. Доктар Крушэвіч разгубіўся. Паўтарыў сваё дурнаватае «хелоў!» больш урачыста, звяртаючыся да выпадкова абранага прышэльца. Не здагадваўся, ці звяртаецца да парнакапытнага млекакормячага з сямейства жырафавых, ці да зорнага незнаёмца. Ці мо страціў розум? Аднак не хацеў нікога пакрыўдзіць сваёй грубасцю. «Так вось мы вітаем вас на Зямлі, дарагі... дарагая...», — пачаў ён спачатку смела, але спатыкнуўся. У рэшце рэшт, хутка дайшоў да сябе і ўжо адкрыў рот, каб працягнуць прывітальную тыраду, калі меркаваны іншапланетны госць, нават не адвярнуўшыся да яго, апаражніўся. Аднак доктар Крушэвіч не здолеў выказаць свайго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF